Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №4 г.Мінска"
ГІМНАЗІЯ ЎЧОРА 
1 снежня 1990 года была адкрыта СШ№198 г. Мінска, першым дырэктарам якой стала Аляксеева Людміла Станіславаўна.
У 1991 годзе СШ№198 была перайменавана ў гімназію № 198, якая ў 1996 годзе атрымала новую назву – Мінская беларуская нацыянальная гімназія №4.
З 1997 па 2016 год дырэктарам Мінскай беларускай нацыянальнай гімназіі №4 працаваў Бандарэнка Юрый Міхайлавіч.
У 2002 годзе быў створаны Цэнтр беларускай нацыянальнай культуры, а ў 2003 годзе - адкрыты музей “Мой родны кут”. Былі арганізаваны беларускі дзіцячы ўзорны харэаграфічны ансамбль “Дзянніца” і хор “Сябрына”.
У 2016 годзе дырэктарам Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №4 г.Мінска" прызначаны Гоцман Андрэй Міхайлавіч
ГІМНАЗІЯ СЁННЯ
У гімназіі адкрыты 40 класаў, у якіх навучаецца 1045 навучэнцаў, з іх 16 класаў (443 навучэнца) пачатковай школы.
Гімназія забяспечвае запыты на шырокі спектр моўнай падрыхтоўкі. З 3 класа выкладаецца англійская мова. Педагогі Цэнтра замежных моў прапануюць вывучэнне польскай, нямецкай мовы.
На III ступені навучання (X-XI класы) ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя шляхам вывучэння на павышаным ўзроўні наступных прадметаў:
- матэматыка, англійская мова
- беларуская мова, англійская мова
ДУА “Гімназія №4 г. Мінска” супрацоўнічае з БДПУ імя Максіма Танка, БДТУ, Нацыянальным інстытутам адукацыі. 23.03.2018 быў заключаны дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Талінскай гуманітарнай гімназіяй (Эстонская рэспубліка).