Медыя праект - гэта магчымасць аддаць даніну павагі ўсім, хто ваяваў на фронце ці працаваў у тыле ў ваенны час, захаваць і перадаць памяць пра вайну.
Таксама актыўны ўдзел нашы навучэнцы прымалі ў праекце "Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны"
У рамках праекта "Мы помнім! Мы ганарымся" класныя кіраўнікі разам з навучэнцамі распрацавалі маршрут па месцах генацыду і халакоста. Пасля чаго па дадзеным маршруце прайшоў шэраг экскурсій
Былі праведзены класныя гадзіны, прысвечаныя ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ("Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны", "Анлайн экскурсія ў мемарыяльны комплекс Хатынь" і інш.)