Прыём у 1 клас - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыём у 1 клас

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гімназія № 4 г. Мінска”

аб’яўляе набор дзяцей

у першыя класы

на 2023/2024 навучальны год

Прыём дакументаў ажыццяўляецца

з 12 чэрвеня па 15 жніўня,

на вольныя месцы з 16 па 28 жніўня

 

У першы клас прымаюцца дзеці, якім па стану на 1 верасня бягучага года споўнілася 6 гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту

(Пункт 3 артыкулу 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

Плануемая колькасць першых класаў – 4

Кантрольная лічба прыёму – 96 чалавек

Жылыя дамы, замацаваныя за Дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія № 4 г. Мінска” для ажыццяўлення прыёму дзяцей на 2023/2024 навучальны год:

вул. Матусевіча 53, 55, 57, 61, 63, 65, 67

вул. Ляшчынскага 43, 47

(Рашэнне адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска ад 18.04.2023 № 363) 

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара гімназіі аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці
  • пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія)
  • медыцынская даведка

(Пункт 2 артыкулу 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі)

 Пры падачы дакументаў законны прадстаўнік непаўналетняга прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт).

Графік прыёму дакументаў

                 Дні тыдня

          Час прыёму

Панядзелак, серада, пятніца

9.00 – 13.00

Аўторак, чацвер

15.00 –20.00

2-я, 4-я субота

10.00 –12.00

Заявы на вольныя месцы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне гімназіі, падаюцца

з 14 чэрвеня па 15 жніўня

ў час прыёма грамадзян дырэктарам гімназіі, які ажыццяўляецца па папярэднім запісы.

 Папярэдні запіс на прыём да дырэктара для падачы заяў на вольнае месца ажыццяўляецца з 01.06.2023 толькі па тэл. 248-66-13

панядзелак, серада, пятніца  з 9.00 да 13.00

аўторак, чацвер з 14.00 да 17.00

Графік прыёма грамадзян дырэктарам гімназіі для падачы заяў у першыя класы на вольнае месца

14.06.2023

8.00 – 13.00

17.06.2023

9.00-13.00

28.06.2023

14.00 – 20.00

12.07.2023

8.00 – 13.00

15.07.2023

9.00-13.00

26.07.2023

14.00 – 20.00

09.08.2023

8.00 – 13.00


Па пытаннях, звязаных з прыёмам у першыя класы, вы можаце звярнуцца

ПА ТЭЛЕФОНЕ: 248-66-26

Запіс на прыём:

 2-я серада 8.00 – 13.00

 4-я серада 14.00 – 20.00

 3-я субота  9.00 – 13.00