Прыём у 10 клас - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыём у 10 клас

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 17 жніўня 2022 г. № 269 "Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах"

Умовы прыёму ў 10 клас

Правілы прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія № 4 г. Мінска" (далей – гімназія № 4 г. Мінска) у 2023/2024 навучальным годзе

У гімназію для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю.

Прыём (залічэнне) асоб у X клас гімназіі для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму па конкурсе на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні асобамі, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў 2023 годзе.

Кантрольная лічба прыёму ў X клас гімназіі ў 2023/2024 навучальным годзе складае 66 чалавек.

Заява ў X клас гімназіі падаецца ў прыёмную камісію ў перыяд з 12 чэрвеня па 10 жніўня 2023 года.

У заяве неабходна ўказаць вучэбныя прадметы (не больш за два), якія выбраны навучэнцам для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ў гімназіі.

У 2023/2022 навучальным годзе запланавана адкрыццё 3 класаў:

адзін – з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Матэматыка" і "Фізіка", "Матэматыка" і "Гісторыя Беларусі";

другі – з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Англійская мова";

трэці – з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Грамадазнаўства".

Пры прыёме (залічэнні) у X клас гімназій для засваення зместу адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі прад'яўляюцца наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
  • заява вучня або яго законнага прадстаўніка (з указаннем профілю);
  • дакумент, які сведчыць асобу вучня;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя;
  • дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы (пры наяўнасці льгот).

АСОБЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАВА НА ЛЬГОТЫ ПРЫ ПРЫЁМЕ (ЗАЛІЧЭННІ) У ГІМНАЗІЮ

Па-за конкурсам пры паступленні ў гімназію для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам;

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у гімназію для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) вучняў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам;

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам;

асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання;

асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПРЫЁМУ (ЗАЛІЧЭННЯ) АБІТУРЫЕНТАЎ У ГІМНАЗІЮ

Да конкурсу ў гімназіі № 4 г. Мінска для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі дапускаюцца абітурыенты, у якіх у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі па кожным з вучэбных прадметаў, якія вызначаны ў гімназіі № 4 г.  Мінска для вывучэння на павышаным узроўні, не ніжэй за 7 (сем) балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 7 (сем) балаў.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў навучальным годзе, папярэднім годзе прыёму (залічэння), нездавальняючую ацэнку паводзін.

На месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў, якія маюць права на льготы, залічваюцца абітурыенты па конкурсе на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў гімназіі № 4 г. Мінска і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

Конкурс пры прыёме (залічэнні) абітурыентаў у гімназію № 4 г. Мінска для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе сумы балаў вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны абітурыентамі для вывучэння на павышаным узроўні ў дадзенай гімназіі, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

Сярэдні бал выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) вызначаецца з дакладнасцю да дзясятых доляў адзінкі.

На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня 2023 года дырэктарам гімназіі выдаецца загад аб прыёме (залічэнні) навучэнцаў ва ўстанову адукацыі.

У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) абітурыентаў у гімназію даводзіцца да гэтых абітурыентаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх абітурыентаў) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залічэнні) асоб ва ўстанову адукацыі на афіцыйным сайце гімназіі і на інфармацыйным стэндзе.