Мэты і задачы - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

У 2022/2023 навучальным годзе педагагічны калектыў працуе над вырашэннем праблемы:

"Вызначэнне аптымальных шляхоў фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў,  рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў  з мэтай павышэння якасці адукацыі”.

         На шляху да вырашэння праблемы павінны быць вырашаны наступныя задачы:

1. Працягваць работу па забеспячэнні далейшага росту якасці адукацыі праз:

выкарыстанне абноўленых нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці;

рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу кожнага вучэбнага прадмета;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

2. Развіваць культурна-адукацыйную прастору гімназіі праз:

фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа;

развіццё адаптыўнага здароўезберагаючага асяроддзя гімназіі з дапамогай фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, сацыяльнага імунітэту;

павышэнне якасці работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін непаўналетніх пры дапамозе ўдасканалення сістэмы аказання ім педагагічнай, псіхалагічнай і сацыяльна-педагагічнай дапамогі.

3. Стварэнне ўмоў для прафесійнай рэалізацыі педагогаў праз:

уключэнне педагогаў у дзейнасць па засваенні спосабаў арганізацыі прадуктыўнай вучэбна-пазнавальнай, сацыяльна значнай дзейнасці;

пашырэнне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў;

далейшае ўкараненне ў практыку выкарыстання электронных сэрвісаў і рэсурсаў для развіцця інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці настаўнікаў.

 

 

 

Дзякуй за выказанае меркаванне