
Метадычная тэма работы педагагічнага калектыва ў 2021/2022 навучальным годзе
"Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па рэалізацыі міжнародных падыходаў да кантролю і ацэнкі адукацыйных вынікаў, выкарыстанні сучасных тэхналогій для фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў"
Мэта: павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу праз рэалізацыю сучасных (міжнародных) патрабаванняў да вынікаў засваення адукацыйных праграм.
Задачы:
уключыць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні і рэалізацыі ў адукацыйнай практыцы тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі;
далучыць настаўнікаў да дзейнасці па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў;
шырэй укараняць у практыку выкарыстанне электронных сэрвісаў і рэсурсаў; выкарыстоўваць магчымасці адзінага інфармацыйнага партала;
удасканаліць методыку выкладання вучэбных прадметаў з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;
пашырыць сярод настаўнікаў практыку фарміравання ў навучэнцаў такіх кампетэнцый як крытычнае мысленне, крэатыўнасць, камунікацыя, кааперацыя.