Эстэтычны накірунак - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Эстэтычны накірунак

Аддзяленне эстэтычнай адукацыі гімназіі №4 – гэта каманда таленавітых настаўнікаў, нацэленая на развіццё і ўзбагачэнне ўнутранага свету кожнага вучня.

З дапамогай музычнага інструмента нашы вучні набываюць важную і на сённяшні дзень так неабходную мову самавыяўлення – мову музыкі. Цэльнае развіцце асобы, здольнасць займацца рознымі справамі адначасова, развіццё вытрымкі, працаздольнасці і артыстызму на ўсе жыццё - вось той сціслы пералік якасцяў, якія набывае вучань на музычных занятках.

Барташук Таццяна Эдуардаўна – настаўнік вакальна-харавых дысцыплін вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі, настаўнік па класе фартэпіяна. Скончыла БДПУ імя  М. Танка. Кіраўнік метадычнага аб’ядняння настаўнікаў музычных факультатываў. Арганізатар  і мастацкі кіраўнік узорнага хора “Сябрына”.  За гады працы стварыла ў гімназіі сістэму вакальна-харавога выхавання, заснаваную на прынцыпах пераемнасці і паслядоўнасці.  Вучні Таццяны Эдуардаўны неадначасова станавіліся пераможцамі раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

      

Барысенка Святлана Генадзьеўна – настаўнік музычна-теарэтычных прадметаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі, канцэртмайстар. Скончыла ММВ імя М. Глінкі, БДПУ імя М. Танка. Сваё творчае крэда вызначыла цытатай В. А. Сухамлінскага: “Музычнае выхаванне – гэта выхаванне не музыканта, а, перш за ўсё, чалавека”. Святлана Генадзьеўна рэгулярна рыхтуе і праводзіць канцэрты “Дзіцячай філармоніі” ў гімназіі. З’яўляецца нязменным канцэртмайстрам і партнерам узорнага хора  “Сябрына”.

Каляда Наталля Аляксандраўна – настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, канцэртмайстар. Скончыла Гомельскі каледж мастацтваў імя М. Ф. Сакалоўскага, БДПУ імя М.Танка. Педагагічнае крэда: “Вучыць усіх, вучыць кожнага”. Наталля Аляксандраўна безупынна працуе над павышэннем узроўню сваёй адукацыі, выступае з дакладамі на гімназічных і раённых метадычных аб’яднаннях. Яе вучні неадначасова станавіліся лаўрэатамі І і ІІ ступені раённых і рэспубліканскіх конкурсаў.

Кузьмініч Лідзія Аляксандраўна – настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік музыкі. Скончыла БДУКМ. Сваё творчае крэда: “Развіццё на ўсіх узроўнях”, - шчыра рэалізуе ў працы з вучнямі. Працуе над стварэннем музычных перакладаў для ансамбляў, выкарыстоўвае сучасныя сродкі навучання. Вучні Лідзіі Аляксандраўны прымаюць удзел у раённых конкурсах, сярод іх ёсць дыпламант ІІІ ступені.

Глотава Таццяна Генадзьеўна  – віртуозная выканаўца на беларускіх цымбалах, настаўнік па класе цымбал першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Скончыла БДАМ. З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Дэманструе інтарэс у шырокай палітры музычных стыляў, адным з якіх з’яўляецца клэзмер і джаз. Сваё педагагічнае крэда: “Зробім свет крыху лепшым”, - стараецца скарыстаць у працы з вучнямі. З задавальненнем укараняе апошнія навінкі музычнай індустрыі.

Бялова Марына Iванаўна -  настўнiк па класе фартэпiана. Скончыла Рэспублiканскi каледж мастацтваў iмя I.О.Ахрэмчыка, фартэпiаннае аддзяленне. Вышэйшая музычна-педагагiчная адукацыя (БДПУ iм. М.Танка). «Хочаш зрабiць свет лепш – вучы дзяцей музыцы» , адна з маiх галоўных задач у працы з дзецьмi – навучыць iх не проста iграць на iнструменце, а з дапамогай музыкi выхаваць у iх асаблiвае эмацыйнае ўспрыманне i стаўленне да жыцця.

Лешчанка Тамара Вiктараўна – настаўнiк па класе гiтары першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Скончыла Маладзечанскi дзяржаўны каледж iмя М.К.Агiнскага i БДУКМ. Педагагiчнае крэда: «Развiваць творчую iндывiдуальнасць вучняў праз музычнае мастацтва. З’яўляецца прыхiльнiцай сучасных накiрункаў гiтарнай музыкi. 

Маслоўская Ілона Сяргееўна – настаўнік па класе скрыпкі. Cкончыла Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж, працягвае навучанне ў БДАМ. З'яўляецца ўдзельніцай розных музычных  калектываў. Творчае крэда: "Трэба любіць не сябе ў мастацтве, а мастацтва ў сабе."

Медушэўская Людміла Аляксандраўна – канцэртмайстар вышэйшай катэгоріі, настаўнік па класе фартэпіяна першай катэгорыі.    Скончыла Маладзечненскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага, завочна працягвае  адукацыю ў  БДУКМ. Пад час работы разам з вучнямі прымала ўдзел у рознага ўзроўню конкурсах і фестывалях, дзе атрымала граматы і падзякі за прафесійнае и выканаўчае майстэрства. За жыццёвае крэда ўзяла словы Уладзіміра Караткевіча: «Чалавек носіць сваё неба з сабою».

 

Пратапопава  Кацярына Юр’еўна – настаўнiк по класе баяна i акардэона. Скончыла Мiнскi дзяржаўны каледж iмя М.I.Глiнкi, а таксама Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў, факультэт музычнага мастацтва. На базе школы Кацярына  Юр’еўна стварыла ансамбль педагогаў, якi паспяхова выступае на гiмназiчных i раёных мерапрыемствах.

Сержанкова Вольга Аляксандраўнанастаўнiк па класе цымбал. У сапраўдны момант з’яўляецца студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. Супрацоўнiчае з маладымi беларускiмi кампазiтарамi. Удзельнiчае ў рэспублiканскiх iмежнародных фестывалях i канцэртах.