Актуальнасць вакцынацыі - Гімназія №4 г. Мінска

Актуальнасць вакцынацыі

Здароўе – гэта тое, без чаго

ўсё астатняе не мае сэнсу

 

Практычна перад кожным чалавекам, які клапоціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх родных і блізкіх, паўстае пытанне: “Ці трэба рабіць прышчэпку супраць грыпу?”

Вірусы грыпу адносяцца да такіх узбуджальнікаў, якія маюць надзвычай высокую здольнасць змяняцца. Таму наша імунная сістэма, сустрэўшыся са змененым вірусам грыпу, пачынае ўспрыаць яго як новы. І пакуль імунная сістэма “наладжвае” вытворчасць абарончых антыцел, каб змагацца з вірусам грыпу, у чалавека развіваецца захворванне. Менавіта са зменлівасцю вірусаў грыпу звязаны штогадовыя сезонныя пад’ёмы захворванняў.

Пасля вакцынацыі або перанесенага грыпу ў арганізме фарміруюцца абарончыя антыцелы, але яны захоўваюцца крыху больш за паўгода і пасля разбураюца. Калі ў наступным годзе прыходзіць новы вірус грыпу, то ён ізноў “засцігае знянацку” нашу імунную сістэму і мы зноў хварэем.

У наш час існуюць разнастайныя спосабы падрыхтаваць імунную сістэму да гэтай “сустрэчы”. Найбольш эфектыўны спосаб – прышчэпка.

Для прышчэпак выкарыстоўваецца вакцына Флюваксін. Гэта выкцына зарэкамендавала сябе як высокаэфектыўны і бяспечны прэпарат.

Праз 14–21 дзень пасля вакцынацыі развіваецца імунітэт, які забяспечвае абарону ад захворвання грыпам на працягу 6–12 мес.

У той жа час вакцына супраць грыпу валодае дадатковымі, у некаторай ступені імунамадэлюючымі ўласцівасцямі. Дзякуючы гэтаму, імунная сістэма прыкладна 20–25 чалавек са 100 прывітых набывае дадатковую абарону і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.

Увядзенне любых вакцын, у тым ліку вакцын для прафілактыкі грыпу, можа вылікаць рэакцыі.

Узнікненне тэмпературы або пачырваненне ў месцы ўвядзення вакцыны – гэта заканамерная рэакцыя на любую вакцыну, якая сведчыць аб пачатку фарміравання абароны.

Гэтыя праяўленні кароткачасовыя, не патрабуюць лечэння і знікаюць самастойна на працягу 2–3 дзён, не парушаючы працаздольнасці і не патрабуючы дадатковага лячэння.

 

Паважаныя бацькі!

   У медыцынскім кабінеце ДУА “Гімназія № 4 г. Мінска” будуць праводзіцца прафілактычныя прышчэпкі супраць сезоннага віруса грыпу. Вакцына Флюваксін (Кітай) ідэнтычная па бяспечнасці і эфектыўнасці вакцыне Ваксігрып (Францыя). Перад прышчэпкай вучні будуць агледжаны і пракансультаваны медыцынскім работнікам.