Дзіцячая філармонія - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзіцячая філармонія

На музычным аддзяленні гімназіі дзейнічае Дзіцячая філармонія - музычная канцэртная супольнасць, дзе галоўныя артысты – дзеці.
Асноўная мэта філармоніі - асвета вучняў у галіне музычнай культуры, выхаванне ў іх музычна-эстэтычнага густу і эмацыянальнай чуласці.

У рамках філармоніі штогод праходзіць шэраг музычна-пазнавальных мерапрыемстваў, арганізаваных настаўнікамі аддзялення. Традыцыйнымі сталі фартэпіянныя вечары пад кіраўніцтвам         Каляды Н.А., тэматычныя канцэрты «Вечар Оперы», «Што такое Джаз?», «Кампазітары жартуюць», падрыхтаваныя Барысенка С.Г., навагоднія сустрэчы, канцэрты для маленькіх музыкантаў «Пасвячэнне ў музыканты» , справаздачныя канцэрты аддзялення.

Фiларманiчныя канцэрты дапамагаюць вучням i iх бацькам перанесціся ў чароўны свет музыкi, пашырыць веды ў галiне мастацтваў, адчуць усе тыя эмоцыi, якiя перажыў кампазiтар, зразумець, што ў музыцы выяўлены менавiта іх пачуцці і настрой. І зусiм не важна, у якой краiне жыў кампазiтар, i на якой мове ён размаўляў, таму што музыка - адзiная сусветная мова, яе не трэба перакладаць, на ёй душа гаворыць з душою.