Узорны харавы калектыў "Сябрына" - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Узорны харавы калектыў "Сябрына"

Мастацкі кіраўнік    Барташук Таццяна Эдуардаўна

Канцэртмайстар  Барысенка Святлана Генадзьеўна

 

     

Мы ў

Харавы калектыў “Сябрына” створаны ў 2004 годзе з вучняў 1-2 класаў. З моманту заснавання і па сённяшні дзень мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца Барташук Таццяна Эдуардаўна. З 2007 г. канцэртмайстар хора Барысенка Святлана Генадзьеўна.

У 2013 г. калектыў атрымаў ганаровае званне “Узорны”.

Рэпертуар хору складаецца з  рускай і замежнай класікі, з твораў сучасных кампазітараў. Вялікая ўвага надаецца рабоце над духоўнай і беларускай музыкай.

Хор вядзе шырокую асветніцкую дзейнасць, прымае ўдзел у розных культурных мерапрыемствах, дае сольныя канцэрты і  з’яўляецца актыўным прапагандыстам вакальна-харавой творчасці. Хор неаднойчы выязджаў на гастролі ў Польшчу, Балгарыю, Літву, Латвію.

За перыяд існавання хор атрымаў значную колькасць узнагарод у гарадскіх,  рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

  • 2010 г. Лаўрэат VII Міжнароднага фестывалю «Па хвалях у Еўропу» (Польшча);
  • 2011 г. Лаўрэат ІІІ Міжнароднага  фестывалю “Зоркі ў г. Абзоры” (Балгарыя);
  • 2012 г. Лаўрэат ІІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу вакальна-харавой творчасці “Юныя таленты Беларусі”;
  • 2012 г. Дыплом І ступені ў Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці “Сузор’е”;
  • 2014 г. Дыплом ІІ ступені ў Міжнародным музычным інтэрнэт конкурсе (Сербія);
  • 2015 г. Дыплом ІІ ступені ў XI Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі “SilverBells” (Латвія);
  • 2015 г. Дыплом ІІ ступені ў Мінскім гарадскім фестывалі мастацкай і інтэлектуальнай творчасці “Паклонімся вялікім тым гадам”;
  • 2016  г. Бронзавы Дыплом  у  VI Міжнародным  фестывалі  духоўнай музыкі "Kaunas Musica Religiosa 2016" (Літва);
  • 2016  г.  Спецыяльны  Дыплом за лепшае выкананне твора a cappella ў  ІІ Мінскім  адкрытым  конкурсе  харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў»;
  • 2016  г.  Дыплом  І  ступені  ў ІІІ Адкрытым  беларускім  фестывалі-конкурсе нацыянальнай музыкі «Рэха»;
  • 2017 г .Лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці "Сузор'е";
  • 2017 г .Лаўрэат ІІ ступені Міжнароднага музычнага конкурсу «Дорогая моя сталіца», (г. Масква);
  • 2018 г.Лаўрэат I ступені ІІІ Мінскага адкрытага конкурсу харавых калектываў, вакалістаў і вакальных ансамбляў "Вясновы спеў",
  • 2018 г.Лаўрэат IІ ступені Рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці "Спяваем разам";
  • 2018 г. Гран-пры ў Мінскім гарадскім фестывалі мастацкай і інтэлектуальнай творчасці.