Цэнтр замежных моў
ДУА “Гімназія №4 г.Мінска”
- гэта шырокі спектр моўнай падрыхтоўкі; педагогі-прафесіяналы, якія дасканала валодаюць сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі; гэта ўтульныя кабінеты, абсталяваныя сучаснымі ТСН ( інтэрактыўныя дошкі, лінгафонная тэхніка, персанальныя камп’ютары, аргтэхніка і інш.)
Мы прадастаўляем вам шырокі выбар да вывучэння замежных моў:
- англійская
- нямецкая
- французская
Мы фарміруем групы да 8 чалавек аптымальныя для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі наведвальнікаў, для стварэння сітуацыі рэальных зносін, для рэалізацыі асабіста-арыентаванага падыходу да кожнага з Вас:
- групы "З нуля";
- групы пачатковага ўзроўню (нпр., для навучэнцаў пачатковай школы);
- групы па падрыхтоўцы да вывучэння замежнай мовы на павышаным узроўні ў 5 класе гімназіі;
- групы па падрыхтоўцы да ЦТ.
У вас ёсць магчымасць выбраць падыходзячы час навучання:
- з 15.00;
- групы вячэрняга часу;
- групы выхаднога дня.
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў замежных моў налічвае 19 педагогаў. Сярод іх англійскую мову выкладаюць 18 настаўнікаў, нямецкую мову – 1 настаўнік, французскую мову – 1 настаўнік. Сем педагогаў маюць вышэйшую катэгорыю, два - першую, сем - другую, тры педагога - без кваліфікацыйнай катэгорыі.
Дасягненні вучняў кожнага настаўніка паказваюць, што ў сярэднім гімназісты валодаюць замежнай мовай на чацвёртым узроўні - сярэдні бал вагаецца ад 7,2 да 9,2.
Усе настаўнікі замежных моў праводзяць урокі з выкарыстаннем ІКТ.
Рэгулярна праводзіцца ўзаеманаведванне урокаў з мэтай узаемаўзбагачэння вопыту настаўнікаў. Нельга не адзначыць, што нашы настаўнікі таксама працавалі метадыстамі ў пяцікурснікаў МДЛУ, якія праходзілі педпрактыку ў гімназіі. Перадача вопыту адбываецца не толькі ў сценах гімназіі: настаўніцы Ганкевіч І.Г., Дземідовіч І.В, Бронава І.У. падрыхтавалі матэрыялы да друку ў часопісах. Артыкул Крываносавай А.В. “Кроссворды как приём обучения” быў надрукаваны ў часопісе “Веснік Адукацыі”№12/2013г. Каб садзейнічаць паспяховаму засваенню вучэбнага матэрыялу вучнямі, кожны настаўнік МА пастаянна працуе над папаўненнем раздатачнага матэрыялу, метадычнай літаратуры, відэаматэрыялаў, ЭСН. Кожны настаўнік МА стварыў папку і збірае матэрыялы па асобнай тэме. Акрамя таго кабінеты папаўняюцца аўдыё- і відэёзапісамі і метадычнай літаратурай. Усе назапашаныя матэрыялы сістэматызаваны.
Вялікую цікавасць выклікаюць пазакласныя мерапрыемствы, якія праводяцца настаўнікамі замежных моў. Несумненна, садзейнічаюць павышэнню ўзроўню ведаў і матывацыі да вывучэння замежнай мовы і паездкі ў замежныя краіны. Настаўнік Бронава І.У. разам з вучнямі наведала краіны Прыбалтыкі. У Францыю нашы навучэнцы наведаліся разам з Русак Н.Г. і Вінаградавай А.В.
