16 верасня 2017г.
узорны хор "Сябрына"
прыняў удзел у заключным канцэрце агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое Веча», арганізаваным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
У канцэрце разам спявалі прафесійныя і аматарскія калектывы Беларусі, дзіцячыя харавыя калектывы музычных школ, школ мастацтваў, гімназій, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў.
Агульная колькасць выканаўцаў склала больш за 2300 чалавек, якія ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (дырыжор - Вячаслаў Воліч) выканалі канцэртную праграму з 24 нумароў.
|