Прафсаюзны кантроль аховы працы - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафсаюзны кантроль аховы працы


28 красавіка  Сусветны дзень ахова працы.

Большая частка насельніцтва свету праводзіць звыш трэці свядомага жыцця на працоўным месцы, уносячы свой уклад у развіццё грамадства. Калі жыццё на працоўным месцы падвяргаецца небяспецы, то знікае аснова для прадуктыўнай занятасці. Таму асноўнай ідэяй  грамадскага кантролю за аховай працы можна лічыць словы ” годная праца – гэта бяспечная праца.”

Асноўным накірункам у галіне аховы працы ва ўстановах адукацыі

з'яўляецца забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, захаванне жыцця  и здароўя вучняў.

З мэтай паляпшэння бяспекі жыццядзейнасці работнікаў і вучняў у нашай установе адукацыі “Гімназія №4” выкарыстоўваюцца перадавыя формы і метады работы  з мэтай  дасягнення высокіх вынікаў па паляпшэнні умоў працы. Распрацаваны выхаваўчыя мерапрыемствы прававога, санітарна-гігіенічнага напрамку, мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Пытанні па ахове працы  знаходзяцца ў полі зроку не толькі кіраўніка ўстановы, намеснікаў , прафсаюзнага камітэта, але і грамадскага інспектара па ахове працы . ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ праводзіцца штомесяц згодна з графікам і мэтай стварэння ў гімназіі  здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджання няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў. У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, няшчасных выпадкаў у час выхаваўчага працэсу арганізаваны меры наступнага характару:

Кантроль за штогадовым праходжаннем медагляду работнікамі гімназіі .

Кантроль за выкананнем патрабаванняў бяспекі і гігіены працы .

Правядзенне гутарак, лекцый і практычных заняткаў па прафілактыцы траўматызму.

 Прапаганда ў галiне аховы працы спрыяе:

усведамленню кожным супрацоўнікам значнасці стварэння спрыяльных умоў працы; неабходнасці безумоўнага выканання ўсіх нормаў і правілаў тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі.

Старшыня ПК “ДУА Гімназія №4 г. МІнска”                І.Г. Ганкевіч