100 лепшых навучэнцаў г.Мінска, якія дасягнулі выдатных поспехаў у інтэлектуальных, творчых, спартыўных мерапрыемствах, атрымалі ўзнагароду з рук Панасюка Васілія Васільевіча, старшыні Мінгарсавета. І як прыемна, што сярод узнагароджаных былі навучэнка ІХ класа гімназіі Ваўчанкова Ульяна, і выпускніца гімназіі Глухоўская Злата. У 2018 годзе яны сталі пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.


