Узорны харэаграфічны ансамбль "Дзянніца" - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Узорны харэаграфічны ансамбль "Дзянніца"

Узорны харэаграфічны ансамбль "Дзянніца" 

Мастацкія кіраўнікі Наталля і Анатоль Струевы

Харэаграфічны ансамбль "Дзянніца" быў створаны ў сакавіку 2001 года.

Шматлікія выпускнікі, удзельнікі харэаграфічнага ансамбля "Дзянніца", навучаюцца ва ўніверсітэтах культуры, атрымліваючы пры гэтым спецыяльнасць харэографа ці артыста балета. Значная частка выпускнікоў працягвае  танчыць у сталых калектывах, як у самадзейных, так і ў прафесійных. У дадзены момант заняткі ў ансамблі "Дзянніца" наведваюць 105 навучэнцаў гімназіі розных узростаў ад 6 да 17 гадоў.

Гэта вядучы дзіцячы калектыў, які выступае на галоўных сцэнах краіны, які скарыў таксама гледачоў Польшчы, Літвы, Расіі, Балгарыі. За 16 гадоў існавання калектыў узнагароджаны шматлікімі ўзнагародамі ізваннямі: Ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Дыпломам Лаўрэата VІ фэсту выканаўцаў эстраднай песні і танца "БелаяРусь",  Дыпломам нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Сузор'е надзей", Дыпломам Лаўрэата фэсту народнай творчасці горада-героя Мінска "Сузор'е", Гран-пры Міжнароднага конкурсу народнай творчасці краін Балтыі ў Польшчы,  Дыпламамі Міжнароднага дзіцячага фэсту "Сонца. Радасць. Прыгажосць" у Балгарыі (2012-2015 гады).

Рэпертуар   ансамбля налічвае 39 аўтарскіх танцавальных пастановак, заснаваных на фальклоры, пераважна акцэнт робіцца на беларускі, а таксама ў сучаснай апрацоўцы і на сучаснай  музыцы. Розныя кірункі   харэаграфічных пастановак (нацыянальнае, эстраднае, сучаснае, спартыўнае і інш.)  даюць магчымасць пазнаёміць удзельнікаў ансамбля з культурай не толькі беларускага народа, але і сусветнай. Гэта спрыяе выхаванню ў дзяцей лепшых якасцяў беларусаў: талерантнасці, інтэлігентнасці,  ветлівасці, павагі да культурных каштоўнасцяў іншых народаў.

Ансамбль "Дзянніца" ўвесь час бярэ ўдзел ва ўсіх значных падзеях раёна, гарады, краіны, якія праводзяцца па лініі  Міністэрства адукацыі. У танцавальнага калектыва наладжаны шматгадовыя творчыя сувязі з ААТ "Атлант", з ДУА "Мінскае Сувораўскае вучылішча", Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў. Цесная творчая садружнасць маецца з дзіцячымі харэаграфічнымі калектывамі "Зубраня", "Лянок", "Чабарок".

Выпускнікі ансамбля паспяхова працягваюць танчыць у народным ансамблі танца "Вясёлка" Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

 

 

Фотаматэрыялы