Інфармацыя для бацькоў па аплаце за карыстанне падручнікамі - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Інфармацыя для бацькоў па аплаце за карыстанне падручнікамі

У пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839 "Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне» ўнесены змены. Гэта замацавана пастановай Урада ад 28 жніўня 2018 г. № 621. Так ўстаноўлена плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі - 0,5 базавай велічыні. Па стане на 01.01.2021 памер базавай велічыні складае 29 руб.

Дакументы, неабходныя для прадастаўлення зніжкі ў 50% на аплату школьных падручнікаў (для шматдзетных сем'яў):

1. Копія пасведчання шматдзетнай сям'і АБО даведка з ЖЭС / РДЦ пра склад сям'і;

2. Заяву на імя дырэктара.

Не плацяць за падручнікі:

- сем’і, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы (копія пасведчанне інваліда);

- асобы з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця;

- дзеці-інваліды (копія пасведчанне інваліда);

- дзеці - сіроты і дзеці, якія знаходзяцца пад апекай;

Пры аплаце за карыстанне падручнікамі ў АРІП абавязкова выбірайце паслугу " Падручнікі 2 ".

Бацькам трэба аплаціць карыстанне падручнікамі да 1 кастрычніка.