БРСМ - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

БРСМ

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднальным з'ездзе. Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пажывае ў Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавей, ярчэй, асэнсаваны сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па сучаснасці адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

 МЭТА ГА «БРСМ»

Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ пярвічных арганізацый ГА «БРСМ»

- Грамадзянска-патрыятычнаевыхаванне;

- Культурна-адукацыйная дзейнасць;

- валанцёрскага руху "Добрае Сэрца".

Сябрам ГА «БРСМ»:можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».


КАБ СТАЦЬ СЯБРАМ ПЕРШАСНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА «БРСМ» НЕАБХОДНА:

Заяву на ўступленне (па ўстаноўленай форме)

Выплаціць членскі ўнёсак у памеры:

ўступны: 2 рублі

перыядычны:

-для навучэнцаў школ - 1 рубель

-для працоўнай моладзі - 4 рублі 50 капеек

Дзве фатаграфіі (3х4 см)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» або ў Фрунзенскім раённым камітэце ГА «БРСМ».

ГА «БРСМ» Фрунзенскага раёна ў сацыяльных сетках:

Вконтакте:https://vk.com/brsmfrc

Twitter:https://twitter.com/FRKBRSM

Instagram: https://instagram.com/fbrsm

Facebook: https://www.facebook.com/Союзная-молодежь-Фрунзенского-района-гМинска-109246133107225/