Рэспубліканская алімпіяда - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Рэспубліканская алімпіяда

Якое яно педагагічнае шчасце?! Безумоўна, рознае! Аднак асабліва яскравыя эмоцыі нашы педагогі адчулі, калі па выніках удзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах іх вучні атрымалі дыпломы пераможцаў! А мы шчыра віншуем з выніковай падрыхтоўкай настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пінчук Аксану Уладзіміраўну (дыплом ІІ ступені, дыплом ІІІ ступені, Пахвальны водгук), настаўнікаў фізікі Зязюлю Аляксандра Віктаравіча і Рукшу Таццяну Аляксандраўну  (дыплом ІІ ступені), настаўнікаў геаграфіі Буткевіч Ірыну Сяргееўну і Іванова Дзмітрыя Леанідавіча (дыплом ІІ  ступені), настаўнікаў біялогіі Панамарову Аляксандру Ігараўну і Варанько Эдуарда Анатольевіча (дыплом ІІІ ступені), настаўніка гісторыі Мялік Алену Данілаўну (дыплом ІІІ ступені), настаўніка хіміі Бялаш Жанну Іванаўну (дыплом ІІІ ступені) !!!