Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор

Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор паміж кіраўніком дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” і прафсаюзным камітэтатам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016 – 2019 гады

Адобраны на прафсаюзнам сходзе №5 ад 23.11.2017

Унесці ў калектыўны дагавор паміж кіраўніком дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г.Мінска” і прафсаюзным камітэтатам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016 – 2019 гады наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы першай падпункта 16.5 пункта 16 слова “выкладчыцкай” замяніць словамі “педагагічнай дзейнасці, у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм”.

2. Падпункт 18.3 пункта 18 дапоўніць часткай чацвёртай наступнага зместу: “У Палажэннях аб прэміраванні работнікаў арганізацыі, аб парадку і ўмовах устанаўлення надбавак і аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам прыведзеныя межы лікавых значэнняў, у якіх указана “да” трэба лічыць “уключна”.

3. Падпункт 24.4 пункта 24 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

“Прымаць меры па працаўладкаванню работнікаў, якія падлягаюць звальненню ў сувязі са скарачэннем колькасці або штату, ліквідацыі арганізацыі”.

4. У падпунктах 24.11, 24.16, 24.17 пункта 24 словы “не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны” замяніць словамі “якія не маюць дысцыплінарных спагнанняў на працягу года, які папярэднічае даце заканчэння кантракту”.

5. Падпункт 25.16 пункта 25 дапоўніць словамі “па віне наймальніка” пасля слоў “загінутага”, а таксама слоў “на вытворчасці”;

і двума абзацамі наступнага зместу:

“матэрыяльная дапамога, якая выплачваецца, зніжаецца прапарцыянальна ступені віны пацярпелага, вызначанай у дакументах расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці”;

6. Дапоўніць пункт 25 падпунктам 25.20 наступнага зместу:

“25.20. Забяспечыць выкананне работнікамі мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання і супрацоўніцтва з наймальнікам у справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, неадкладна паведамляць свайго непасрэднага кіраўніка ці іншую ўпаўнаважанаю службовую асобу наймальніка аб няспраўнасці абсталявання, інструмента, прыстасаванняў, транспартных сродкаў, сродкаў засцярогі, пра пагаршэнне стану свайго здароўя”.

7. У частцы трэцяй падпункта 1.3. пункта 1 Палажэння аб прэміраванні работнікаў (Дадатак № 1) словы “сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці арганізацыі ў памерах, прадугледжаных заканадаўствам” замяніць словамі “пазабюджэтныя сродкі ў частцы сум перавышэння прыбыткаў над выдаткамі, якія застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам”;

словы “дабрачынныя сродкі, якія выдзяляюцца на прэміраванне адпаведных работнікаў” замяніць словамі “сродкі з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, што накіроўваюцца на названыя мэты”.

8. Частку дзясятую пункта 6 Палажэння аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам (Дадатак № 3) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

на частковую аплату пуцёвак для санаторна-курортнага лячэння работнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – да 20,0 базавых велічынь уключна пры наяўнасці сродкаў.

9. Частку адзінаццатую пункта 6 Палажэння аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам (Дадатак № 3) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

частковую аплату пуцёвак у аздараўленчыя лагера дзяцей работнікаў (на кожнае дзіця) – да 10,0 базавых велічынь уключна (адзін раз у год).

10. Частку чатырнаццатую пункта 6 Палажэння аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам (Дадатак № 3) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

святкавання дня нараджэння (25, 30, 35, 45, 55, 65, 75) – 2,0 базавых велічынь.

11. Частку пятнаццатую пункта 6 Палажэння аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам (Дадатак № 3) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

святкаванне юбілейных дат нараджэння работнікаў гімназіі (40, 50, 60, 70 гадоў – 5,0 базавых велічынь.

12. Частку шаснаццатую пункта 6 Палажэння аб аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам (Дадатак № 3) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

выхад на пенсію па ўзросту з далейшым звальненнем, для тых хто адпрацаваў ва ўстанове не менш 5 гадоў – 10,0 базавых велічынь.

 

Змяненні і дапаўненні адобраны на прафсаюзным сходзе

«23» лістапада 2017 пратакол № 5

Змяненні і дапаўненні падпісаны

«23» лістапада 2017

 

 

 

Дырэктар

 

Старшыня прафсаюзнага камітэта

А.М.Гоцман

І.Г.Ганкевіч