Аздараўленне - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Аздараўленне

Санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства «Белпрафсоюзкурорт» для членаў прафсаюза, якія ўваходзяць у ФПБ, і іх дзяцей (ад 4 да 14 гадоў) прадугледжвае зніжку 25% ад кошту пуцёўкі. Скiдка прадастаўляецца асобам, якія аплачваюць пуцёўку (кі) за ўласны кошт (безнаяўным шляхам праз філіялы банкаў Беларусі, а таксама наяўнымі ў касу санаторыя), а таксама за кошт сродкаў першаснай або вышэйстаячай прафсаюзнай арганізацыі.

Падставай прадастаўлення зніжкі з'яўляецца даведка аб членстве ў прафсаюзнай арганізацыі ФПБ, якая выдаецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, або гарантыйны ліст прафсаюзнай арганізацыі ФПБ (у выпадку частковай або поўнай аплаты па выстаўленым санаторыем рахунку).