Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор 2018 - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор 2018

Змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор паміж кіраўніком дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” і прафсаюзным камітэтатам першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г.Мінска” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016 – 2019 гады

 Адобраны на прафсаюзнам сходзе № 6 ад 30.08.2018

Унесці ў калектыўны дагавор паміж кіраўніком дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” і прафсаюзным камітэтам першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016 – 2019 гады наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Па тэксту калектыўнага дагавора словы “спорта і турызма“ выключыць;

2. У пункце 2 словы “нарматыўным актам” замяніць словамі “нарматыўным прававым актам”;

3. З падпунктаў 24.16, 24.17 пункта 24 словы “паспяхова і” выключыць

4. Пункт 25 дапоўніць падпунктам 25.20 наступнага зместу:

“Асобам, якія атрымалі працоўнае калецтва або прафесiйнае захворванне, пры спыненні працоўнага дагавора (кантракта) на падставах, прадугледжаных пунктам 2 ці 6 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выплачваць выхадную дапамогу ў памеры не менш аднаго сярэднямесячнага заробку”;

5. Выкласці падпункт 30.11 пункта 30 у наступнай рэдакцыі:

“30.11. Садзейнічаць арганізацыі работы галіновага фізкультурна-спартыўнага клуба “Буравеснік”, у тым ліку ў частцы правядзення раённых, гарадскіх галіновых спартакіяды і турысцкіх злётаў, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння ўдзелу зборных каманд работнікаў арганізацый сістэмы ўпраўлення адукацыі ў рэспубліканскіх галіновых, гарадскіх і раённых міжгаліновых спартакіядах, турысцкіх злётах, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах.”;

6. Пункт 30 дапоўніць падпунктам 30.16 наступнага зместу :

“30.16. Наймальнік мае права адлічваць грашовыя сродкі прафсаюзнай арганізацыі для правядзення культурна-масавых, спартыўных мерапрыемстваў, навагодніх і калядных мерапрыемстваў, патаннення кошту дзіцячых пуцёвак у аздараўленчыя лагеры, прапаганды здаровага ладу жыцця, адраджэння нацыянальнай культуры, іншых сацыяльна значных мэтаў у памеры не менш як 0,15 працэнта ад фонду заработнай платы з пазабюджэтных сродкаў пры іх наяўнасці.”;

7. Дапоўніць калектыўны дагавор пунктам 381 наступнага зместу:

381. “Дзеянне калектыўнага дагавора распаўсюджваецца на работнікаў, ад імя якіх яны не заключаліся (новых супрацоўнікаў, не членаў прафсаюза і інш.), калі яны выкажуць згоду на гэта ў пісьмовай форме.”

Змяненні і дапаўненні адобраны на прафсаюзным сходзе

«30» жніўня 2018г., пратакол № 6

 

 

 

Дырэктар

 

Старшыня прафсаюзнага камітэта

А.М. Гоцман

І.Г. Ганкевіч