Архіў навін - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Лета - час не толькі для адпачынку, але і для дэманстрацыі сваіх талентаў і здольнасцей!

10.07.19

ХІ Міжнародны турнір юных матэматыкаў (International Tournamentof Young Mathematicians) праходзіў сёлета ў Барселоне. Заявы на ўдзел у турніры былі пададзены ад 15 каманд з 10 краін: Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Тайланда, Украіны і Францыі. Спаборніцтвы ўяўлялі сабой некалькі матэматычных баёў, на якіх каманды прэзентавалі сваі даследаванні па прапанаваных заданнях. Вельмі прыемна, што ў складзе каманды, якая стала ўладальніцай сярэбраных медалёў, выступала выпускніца ІХ класа гімназіі Марына Горбач!

Кіраўніцтва гімназіі, настаўнікі шчыра віншуюць Марыну з перамогай!