1 снежня Дзень нараджэння гімназіі! - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

1 снежня Дзень нараджэння гімназіі!

 Так, наша гімназія адчыніла свае дзверы першым навучэнцам у 1990 годзе.  У самым густанаселеным раёне сталіцы (Фрунзеснкім) на гімназія - гэта адзіная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, дзе адукацыйны працэс здзяйсняецца на беларускай мове. І сёння шчыра можна сказаць, што гімназія стала адукацыйным цэнтрам, дзе навучанне і выхаванне здзяйсняецца з апорай на нацыянальныя традыцыі і гістарычную спадчыну беларускага народа.

Значнай падзее быў прысвечаны ўрачысты канцэрт і мерапрыемства “Прысвячэнне ў гімназісты”!

Самыя шчырыя пажаданні ў развіцці Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гімназія №4 г.Мінска” выказаў дырэктар гімназіі Андрэй Міхайлавіч Гоцман. “…Педагогаў-прафесіяналаў, таленавітых навучэнцаў, выпускнікоў, з сфарміраванай грамадзянскай пазіцыяй, чулай бацькоўскай грамадскасці…”, - гучалі пажаданні дырэктара.