Архіў навін - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Міжнародны онлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бобёр-2019»

17.10.19

З 11 па 23 лістапада 2019 года ў Беларусі пройдзе Міжнародны онлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бобёр-2019». Мерапрыемства праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей і вучнёўскай моладзі, іх самавыяўлення і самарэалізацыі, павышэння цікавасці да інфарматыцы і інфармацыйных тэхналогій. Нацыянальным каардынатарам конкурсу выступае УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навучэнцы I-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Онлайн-спаборніцтвы будуць праводзіцца для пяці ўзроставых груп навучэнцаў: I-III класаў; IV-V класаў; VI-VII класаў; VIII-IX класаў і X-XI класаў. Удзельнікам конкурсу будуць прапанаваны заданні, складзеныя на аснове міжнароднага банка задач, зацверджаных на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі супольнасці BEBRAS. Працягласць раўнда спаборніцтва складае 40 хвілін. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і дыпломамі абсалютнага пераможца. Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

Усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе чакаем у кабінетах №319, №320.