Дзень адчыненых дзвярэй 21.05.2019 - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзень адчыненых дзвярэй 21.05.2019

21 мая 2019 года прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 4 г. Мінска».

У мерапрыемстве прымалі ўдзел узорны харэаграфічны ансамбль «Дзянніца», узорны хор "Сябрына", тэатральная студыя «Ракета», школа танца «Менада». Былі арганізаваны майстар-класы аб'яднанняў па інтарэсах, пляцоўкі з інтэлектуальнымі і спартыўнымі гульнямі.

Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі выхаванцы спартыўных секцый і клубаў: федэрацыя эстэтычнай групавы гімнастыкі, ТАА «Маўглі», баскетбольны клуб «Мінск - 2006», ГА «Асацыяцыя вывучэння шаолінскага баявога мастацтва».

Мерапрыемства праходзіла на дзвюх пляцоўках: 1 - канцэртная праграма на пляцоўцы перад гімназіяй, 2 - майстар-класы і паказальныя выступленні спартыўных секцый на прыгімназічнай тэрыторыі. Таксама падчас мерапрыемства праводзіліся экскурсіі па гімназіі, працаваў буфет.

Падрабязней>>>