Творчая стажыроўка замежных непрафесійных калектываў 25.10.2019 - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Творчая стажыроўка замежных непрафесійных калектываў 25.10.2019

25.10.2019 на базе нашай установы адбываліся заняткі творчай стажыроўкі замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці. Да нас завіталі кіраўнікі калектываў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Украіны, Крыму. Гасцей чакаў справаздачны канцэрт  узорнага харэаграфічнага ансамбля "Дзянніца", узорнага хора "Сябрына", навучэнцаў факультатываў музычнай накіраванасці. 
Па выніках майстар-класа па вырабу беларускай нацыянальнай лялькі  кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымаў сваю ўласную ляльку-падарунак.  Асаблівую цікасць у гасцей выклікала  дзейнасць гімназічных  музеяў, накіраваная на папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры.  На развітанне госці і супрацоўнікі гімназіі дамовіліся аб узаемасупрацоўніцтве ў справе захавання і развіцця культуры нашых продкаў.