На мінулым тыдні завяршыўся раённы конкурс даследчых работ вучняў. Нашы навучэнцы прымалі ўдзел у конкурсе ў секцыях "Літаратуразнаўства", "Литературоведение", "Англійская мова", "Фізіка", "Біялогія".
На шляху да прэзентацыі работы гімназісты засвоілі шэраг уменняў ад выбару актуальнай тэматыкі даследавання да майстэрства валодання аўдыторыяй.
Найбольш паспяхова гэта ўдалося наступным вучням:
Кішко Аліна, ХІ "А" клас, секцыя "Литературоведение" – Дыплом ІІІ ступені (навуковы кіраўнік Кутас Сяргей Уладзіміравіч);
Юнцэвіч Лілія, ІХ "А" клас, секцыя "Англійская мова" – Дыплом ІІ ступені (навуковыя кіраўнікі Федаровіч Аксана Уладзіміраўна, Дземідовіч Ірына Віктараўна, Бронава Ірына Уладзіміраўна);
Максімава Ксенія і Бухавец Усцін, секцыя "Літаратуразнаўства" – Дыплом ІІ ступені (выхад на гарадскую канферэнцыю) (навуковы кіраўнік Гутырчык Таццяна Анатольеўна)!




