Архіў навін - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Гарадскі фестываль праектных і даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў. Віншуем пераможцаў!

17.12.21

З 14 па 17 снежня адбыўся гарадскі фестываль праектных і даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў ,"Пазнанне і творчасць". Паспяхова пераадолеўшы раённы этап, у ім прынялі ўдзел нашы навучэнцы. У секцыі ,"Увлечения и хобби" Коваў Цімафей (3 "А") цікава і пераканаўча прадставіў журы даследчую работу ,"Домашние питомцы из пробирки". А Чыстова Паліна (4 "Б") уразіла членаў журы секцыі ,"Литература и искусство" праектам ,"Лялькі-матанкі ў кожную хатку". Мы ў пераможцах!!! Шчыра віншуем нашых будучых навукоўцаў! Чакаем урачыстую цэрымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў студзені 2022 года ў Акадэміі навук Беларусі. Дзякуем за падрыхтоўку і падтрымку навучэнцаў настаўнікам Краўцовай Н.П. і Пасталацій М.С.