22 снежня ў актавай зале камітэта па адукацыі адбылося ўрачыстае ўручэнне прэмій Мінгарвыканкама пераможцам гарадскога конкурсу "Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы".
Сярод 50 педагогаў сталіцы прэміяй быў адзначаны і эфектыўны вопыт педагога харэаграфіі Струева А.А. па комплексным развіцці асобы вучня сродкамі народна-сцэнічнага танца. Шчыра віншуем!

