Прыём у 10 клас - Гімназія №4 г. Мінска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прыём у 10 клас

У 2022/2023 навучальным годзе на базе гімназіі ў Х класах будзе арганізавана вывучэнне наступных прадметаў на павышаным узроўні:

“Беларуская мова” і “Матэматыка”

“Англійская мова” і “Беларуская мова”

“Матэматыка” і “Фізіка”, “Біялогія” і “Хімія”

 Для залічэння ў Х клас,законным прадстаўніком навучэнца падаюцца наступныя дакументы:

-       пасведчанне аб базавай адукацыі

-       заява

Законнаму прадстаўніку, які падае заяву, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў час прыёма дырэктара па папярэднім запісе па тэлефоне: 248 66 13

Час прыёму дырэктара

(ІІ серада месяца) з 8.00 – 13.00

(IV серада месяца) з 14.00 – 20.00

(ІІІ субота месяца ) з 9.00 – 13.00

У адпаведнасці з Палажэннямі аб установе агульнай сярэдняй адукацыі залічэнне ў Х профільны клас ажыццяўляецца пры ўмове сярэдняга бала пасведчання не ніжэй за “7” балаў і не ніжэй за “7” балаў па профільных прадметах.

Залічэннне ў Х клас будзе ажыццяўляцца да 28.08.2022

Залічэнне асоб у 10 клас у 2022/2023 навучальным годзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пункта 95 Палажэння аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.03.2018 № 10, ад 02.12. № 180).

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 20 снежня 2011 г. № 283 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI (в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 N 9, от 10.04.2014 N 38, от 27.11.2017 N 148, от 03.03.2018 N 10, от 02.12.2019 N 180, от 06.08.2020 N214)

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лiстапада 2021 г. № 243 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

Згодна з п.п. 78,79,80, 95 Палажэння аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283 (у абноўленай рэдакцыі) прыём заяў законных прадстаўнікоў навучэнцаў для залічэння ў 10 клас ажыццяўляецца ў перыяд з 13 чэрвеня па 28 жніўня штогод.