Паважанныя бацькі і навучэнцы гімназіі!
Па рашэнні Савета гімназіі №4 з 1 верасня 2023 года зацверджаны другі элемент дзелавога стылю адзення для навучэнцаў: аднатонныя штаны цёмна-сіняга колеру для хлопчыкаў і аднатонная цёмна-сіняя спадніца або (і) штаны для дзяўчат (http://gymn4.minsk.edu.by/be/main.aspx?guid=58401).
На камізэльку (https://polesie.by/odezhda-dlya-shkolnikov?start=24) з левага боку нашываецца эмблема гімназіі, на іншае адзенне – замацоўваецца значок.
Таксама рашэннем Савета гімназіі рэкамендавана ў дзелавым стылі адзення выкарыстоўваць блузы, кашулі аднатоннага белага або блакітнага колеру.
Звяртаем увагу на тое, што законныя прадстаўнікі самастойна набываюць адзенне для навучэнцаў у гандлёвай сетцы.
Эмблемы і значкі заказваюцца цэнтралізавана праз класнага кіраўніка.