
Мэта работы педагагічнага калектыва ў 2023/2024 навучальным годзе: фарміраванне асобы вучня і павышэнне якасці адукацыі праз развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў, рэалізацыю выхаваўчага працэсу, вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў.
На шляху да вырашэння праблемы павінны быць вырашаны наступныя задачы:
1. Працягваць работу па забеспячэнні далейшага росту якасці адукацыі праз:
- выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу;
- развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў;
- рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу кожнага вучэбнага прадмета;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
2. Стварыць умовы для паўнавартаснага развіцця асобы вучня праз:
- фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа;
- папулярызаваць дзейнасць дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў з мэтай павышэння колькаснага складу першасных грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ”;
- павышэнне якасці работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін непаўналетніх пры дапамозе ўдасканалення сістэмы аказання ім педагагічнай, псіхалагічнай і сацыяльна-педагагічнай дапамогі.
3. Стварэнне ўмоў для прафесійнай рэалізацыі педагогаў праз:
- далейшае ўкараненне ў практыку педагогаў метадычных сродкаў для арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў з улікам пастаўленай выхаваўчай задачы;
- адаптацыю наяўнага метадычнага інструментарыя для фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў;
- пашырэнне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў;
- выкарыстання электронных сэрвісаў і рэсурсаў для развіцця інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці настаўнікаў.