Ці існуе ў Беларусі афіцыйнае паняцце "школьная форма"?
Паняцце "школьная форма", у сэнсе "аднолькавая для ўсіх навучэнцаў", няма.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўведзены дзелавы стыль адзення - строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Увядзенне дзелавога стылю адзення прадугледжвае выхаванне пачуцця этыкету ў падрастаючага пакалення, уменне ранжыраваць адзенне на розныя стылі i разумець значэнне па яе прымяненню.
Да камплекта школьнага адзення прад'яўленыя пэўныя патрабаванні. Ён павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды.
Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю..
Дадатковую інфармацыю па дзелавому стылю адзення ва ўстановах адукацыі можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Штодзённая форма адзення для нашых навучэнцаў прыкладна такая...




