Польский язык - Гимназия 4 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Польский язык

Факультатыў ”Гаворым па польску”

    Мэта нашага факультатыва – вучыць польскай мове, зацікавіць вучняў польскай культурай, гісторыяй і традыцыямі.

    Польская мова для беларуса няцяжкая. Яна належыць да заходняй групы славянскіх моў. Таму граматычныя катэгорыі ў нас аднолькавыя. Трэба хоць крыху разумець мову суседзяў, каб наведацца да іх, паглядзець як яны жывуць, узбагаціцца іх культурай. Нават святы ў нас аднолькавыя – Божае Нараджэнне, Вялікдзень, свята Маці і іншыя. Гэта значыць, мы маем агульныя каштоўнасці і можам сябраваць. Калі наведваеш у Польшчы гістарычныя помнікі – палацы, замкі, музеі, - вучышся пашане да спадчыны. Бо чалавек без каранёў, як і расліна – якім чынам будзе трымацца ў жыцці? Менавіта гэтыя каштоўнасці былі галоўнымі для беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча, аб чым нагадваюць яго вядомыя радкі:

   Litwo! Ojczyzno moja! Ty jestes jak zdrowie;

   Ile cie treba cenic, ten tylko sie dowie,

   Kto cie stracil.

Расклад заняткаў па польскай мове ў 2019/2020 навучальным годзе

Панядзелак   14.40-16.10

                    16.15-17.45

Аўторак         14.40-16.10

                     16.15-17.45

                     17.50-19.20

Панядзелак - 2 год навучання, аўторак - 1 год навучання.

Мерапрыемствы, у якіх штогод прымаем удзел:

  1. Удзел у тыдні замежных моў: конкурс чытачоў, конкурс драматызацыі, конкурс сценгазет, удзел у заключным канцэрце (май 2015г).
  2. Тэатральная пастаноўка “Obrazki z podwórka” (2-3 класы) у межах Тыдня творчасці маладых настаўнікаў (май 2016г).
  3. Узел у конкурсе чытачоў вершаваных твораў “Польская паэзія 2016” (Мінскі абласны ліцэй, кастрычнік 2016г) .
  4. Удзел у конкурсе малюнкаў “Wiersze malowane” (Консульскі аддзел Пасольства РП у Мінску, лістапад 2016г).
  5. Штогадовы ўдзел у Тыдні замежных моў.
  6. Традыцыйнае святкавання Калядак, Вялікадня, Дня маці.